Беларуская Служба

Сейм Польшчы прыняў пастанову аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

04.04.2025 10:02
Польскія парламентарыі асудзілі адсутнасць празрыстасці і законнасці падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 
Дэпутаты ў залі пасяджэнняў Сейму ў ВаршавеPAP/Albert Zawada

Сейм прыняў пастанову аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. За прагаласаваў 431 дэпутат, супраць — 2. Ніхто не ўстрымаўся. Супраць рэзалюцыі выступілі два пазафракцыйныя дэпутаты – Раман Фрыц і Уладзімеж Скалік.

У дакуменце Сейм выказвае, сярод іншага, занепакоенасць палітычнай сітуацыяй у Беларусі і асуджае адсутнасць празрыстасці і справядлівасці апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да ўладаў у Мінску вызваліць і зняць абвінавачанні з усіх палітвязняў, у тым ліку і Анджэя Пачобута.

ПР/юл